Фільм спрабуе развіць, а не пераказаць ідэі арыгінала — і гэта, мабыць, галоўнае, што можна паставіць у заслугу аўтарам.
Калі б мяне спыталі, пра што гэта карціна, то я б сказаў, што яна пра пошук сябе ў натоўпе танцуючых людзей.
Кожны асобны кавалачак гэтай меланхалічнай мазаікі выглядае даволі стыльна, вось толькі скласці гэтыя фрагменты ў адзіную апавядальную структуру практычна немагчыма. Дый ці патрэбна гэта?