За апошні год я стаў пісаць значна радзей, пакуль нарэшце зусім не перастаў. Не магу сказаць, што я быў дужа заняты. Не, я проста не хацеў, не разумеў навошта… Насамрэч і зараз не разумею, але хацеў бы разабрацца.
У такіх выпадках самым правільным рашэннем было б спытаць сябе: «А навошта пачынаў?» і вярнуцца ў памяці на тры гады таму, калі я напісаў тут свой першы пост пра фільм «Шукальнік вады».
Тады мне проста хацелася звярнуць увагу на добры фільм, які, як я тады быў упэўнены, ніхто не заўважыць. А калі заўважыць, то хутка забудзе. Як бачыце, гэтак і адбылося. Шкада, добрае кіно старой школы… Але гаворка зараз, вядома, не пра яго.
Здаецца, я пачынаў зусім нядаўна, але менавіта дзякуючы запісам пачынаеш разумець, як ты змяніўся за гэты час. Іншы раз чытаеш свае старыя пасты і не верыш, што сам гэта напісаў. Але цешыць, што напісана добра — заўсёды прыемна знайсці аднадумца, нават калі гэта ты сам з мінулага.
«Я-заўчарашні» бачыў нешта рамантычнае ў змаганні з ветракамі, шукаў праўду ў мастацтве, як антычныя філосафы, што катавалі сябе пытаннем пра першаматэрыю.
«Я-ўчарашні» згадзіўся з бессэнсоўнасцю ўсяго існага і проста імкнуўся шукаць добрае і прыемнае ва ўсім, што мяне акружае.
«Я-сённяшні» прыйшоў да нейкіх крайніх формаў філасофскага скептыцызму аж да так званага саліпсізму — у маім выпадку поўнага адмаўлення каштоўнасці ўсяго, што ляжыць за межамі ўласнай свядомасці.
Магчыма, «Я-заўтрашні» злічыць гэтыя меркаванні дзяцінствам і вернецца да «Я-ўчарашняга», як гэта рэкамендуюць псіхолагі, але на сённяшні дзень я прыйшоў да нейкай самаізаляцыі свядомасці. Што гэта, тупік светаўспрымання ці нірвана? Пакуль неясна, але я ўпершыню адчуў, наколькі блізкія абсалютнае зняволенне і абсалютная воля.
Навошта я пішу гэты і іншыя тэксты? Усе гэтыя думкі не значаць нічога за межамі маёй галавы, у рамках якой я магу стварыць альтэрнатыўную рэальнасць, дзе я ўсё гэта ўжо напісаў і апублікаваў.
Але на тых жа шалях знаходзіцца нейкая неймаверная вера. Вера ў існаванне адрасата — свайго роду дыягенаўскага Чалавека, які не проста зразумее, але адчуе.
Гучыць высакамоўна, улічваючы, што пішу я галоўным чынам пра простыя забавы. З іншага боку, на мой погляд, менавіта тое, як чалавек праводзіць свой вольны час, тое, што ён шукае для сябе ў гэтым вольным часе, характарызуе яго больш за ўсё. Праца, як асноўны занятак, вядома, таксама кажа шмат пра асобу, але ў штодзённым рытме яна выступае ў якасці канстанты накшталт сну, і толькі ў вольны часу мы з’яўляемся суб’ектамі ў поўным сэнсе.
Дзякуючы сваім ведам і здольнасцям я мог бы пісаць пра палітыку, гісторыю і розныя сацыякультурныя з’явы. Але гэтыя тэмы наскрозь працятыя раз’ядаючым духам гнілога дзярма і б’юць з кожнай шчыліны пад такім напорам, што самы час паклапаціцца пра гаўнанепранікальны каўчэг. Мне хочацца забыцца на ўсё, што я ведаю пра мінулае чалавецтва і ніколі не думаць пра яго будучыню.
Доўгі час я ратаваўся ў выдуманых светах. І гаворка тут не толькі і не столькі пра фантастыку. З дзяцінства я мроіў гісторыяй і даўно мінулымі падзеямі. Але мне спатрэбілася шмат гадоў, каб зразумець: тая гісторыя, якой мы яе ведаем, гэта толькі шматразовае адлюстраванне нейкай рэальнасці, якую немагчыма ўявіць у поўнай меры. Нават калі ўзнавіць усе атрыбуты мінулай эпохі, няма ніводнай магчымасці перайсці да адпаведнай формы мыслення, а значыць, усё, што мы завём гісторыяй, з’яўляецца толькі гульнёй у бутафорыю і гонкай за чарговым красвордным адкрыццём. І ўсё гэта было б не так страшна, калі б не арэол крывадушнасці, хлусні і агрэсіі, які атачае гэту навуку.
Мне хацелася ад усяго гэтага адысці. Хацелася пісаць пра простыя і прыемныя рэчы, у якіх я разбіраюся. Паказаць, што на беларускай мове можна пісаць пра актуальныя і цікавыя пытанні, а не толькі пра праблемы сялянства і незадаволенасць уладай… Але ўсё гэта быў той самы «Я-заўчарашні» і тыя самыя ветракі…
«I can hear the sound
Of a windmill going round…»
Пакуль я пішу гэты тэкст, у галаву лезе мноства адсылак і цытат з розных мастацкіх твораў. Добрых твораў. Напісаць пра іх было б самай простай і правільнай задумай. Але мая праблема не ў тым, што мне пісаць няма пра што. Мне пісаць няма для чаго.
Магчыма, адсутнасць матывацыі выклікана ў першую чаргу тым, што пісаць няма для каго. Хіба не праз гэта ты сённяшні лічаш, што тваі думкі не значаць нічога за межамі тваёй галавы? Але ты вельмі добра ды цікава пішаш, таму я бы вельмі хацеў, каб ты знайшоў сябе калумністам у любом анлайн-выданні ды разбавіў струмені таго гнілога дзярма.
У анлайн-выдання заўсёды ёсць рэдактарская палітыка, якая абмяжоўвае аўтара у выбары тэмы, стылю, а часам і ў вольнасці думак — цэнзура, адным словам. Такая праца гэта добрая магчымасць “набіць руку”, набрацца досведу і, мабыць, стварыць сабе нейкае імя, але мне гэта ўсё ўжо даўно нецікава. Сучасныя анлайн-СМІ не выклікаюць нічога, акрамя жалю: яны сядзяць цэлымі рэдакцыямі і пытаюцца злавіць “хайп” на сенсацыях-аднанеўках, каб зарабіць мізэрныя грошы. Але ўсё роўна прайграюць ютуберам, якія могуць выказваць свае думкі пра міравыя падзеі на фоне незапраўленнага ложка ці проста рэзаць ваду нажніцамі напрацягу 10 гадзін. Калі я буду працягваць сваю дзейнасць, то буду працягваць… Чытаць больш »
Дружище, я регулярно захожу глянуть – а не написал ли ты что-нибудь нового?) Скажу от себя, что сталкиваюсь с той же проблемой: зачем писать? Зачем пытаться снимать? Высказаться? Ммм… Не уверен, что настолько мудрый или умудренный опытом, чтобы кого-то учить, наставлять и т.д. И поэтому сформулировал для себя такую идеологию: чтобы сказать что-то громкое, что-то великое – надо начинать с малого, с шепота, дробить идеи на части и подавать их небольшими фрагментами. Чтобы аж до бытового уровня снисходило. Это с одной стороны. С другой стороны, чтобы что-то по-настоящему понять – надо сильно упростить (понять – значит упростить)))). Проговорить. Или записать.… Чытаць больш »
Согласен, что всё сложное лучше начинать с простого и декомпозиция цели решает. Вот только сама цель потерялась в тумане. Возможно, потому что изначально её и не было? Я действительно не собирался просвещать людей, благо сейчас таких просветителей миллион. Просто я вырос на любительской, но талантливой игровой журналистике конца 90-х – начала 2000-х. И это были не просто статьи про игры, это была настоящая альтернативная реальность, которая засасывала в себя, как чёрная дыра. Причём это был позитивный опыт, я бы даже сказал счастливый. Все геймеры тогда ощущались братьями, было чувство того, что мы все заодно. И где это теперь? Приличному человеку… Чытаць больш »
Так может в этом и цель должна была быть?) Но ты её не сформулировал, не проговорил. А как учат на тайм-менеджменте: все, что не записано – не существует) “Хочешь что-то сделать хорошо – делай сам” – а там, глядишь, и люди подтянуться. Не может же быть так, что ты один такой! А по поводу единой тусовки, любительской и хорошей – так времени сколько прошло!) Талантливые рок-н-рольщики от игрожура выросли. Выросли и их читатели. То, что вдохновляло и окрыляло десять лет назад, сегодня без усмешки не воспринимаю – как молоды мы были, наивны, беззаботны… Да, тогда был позитив. Потом интернет все… Чытаць больш »