Паглядзеў я на выхадных свежы фільм «Эддзі “Арол”». З выгляду чарговая спартыўная паўкамедыя-паўдрама пра звычайнага хлопца, «які здолеў». Але мяне прыцягнулі добрыя адзнакі на Кінапошуку і, як ні дзіўна, постэр з намёкам на гумар. Ну, і Х’ю Джэкман… Хоць ён і не падабаецца доктару Коксу, але я спадзяваўся, што гэты акцёр, прынамсі, ведае сабе цану.

“Я ж цябе папярэджваў!”
Пра сам фільм скажу коратка — гэта найнуднейшы злепак з клішэ ўсіх фільмаў пра спорт. «У яго ніхто не верыў, але ён пайшоў супраць усіх і давёў ім, што яны не правы». Божа мой, хто ўвогуле ў 2016 годзе глядзіць такую лухту?! Што ў гэтым фільме такога, чаго не было ў тысячах іншых падобных стужак, што выйшлі ў свет за апошнія трыццаць гадоў. Наогул, што гэта за жанр такі спартыўная драма? Надышоў час паглядзець праўдзе ў вочы: па мастацкай каштоўнасці фільмы пра спорт ляжаць недзе на ўзроўні расійскіх меладрам выхаднога дня. Усё гэта эксплуатацыйнае кіно і грунтуецца яно на адных і тых жа сцэнарных схемах:
Сцэнарныя вехі | «Спартсменскі спартсмен» | «Любоўнае каханне» |
1. Знаёмства.
Нам прадстаўляюць галоўнага героя, з якім глядач можа лягчэй за усё сябе асацыяваць, або якому лёгка сімпатызаваць. |
1) Звычайны малец: поўны серадняк па ўсіх параметрах, сціплы, але амбіцыйны. Любіць бацькоў, Радзіму і сваю марскую свінку.
Або 2) Націск на жаль: бязногі негр са слязлівымі вачамі, які ўсё жыццё марыў бегаць. |
1) Звычайная жанчына: замужам, двое дзяцей (старэйшая дачка лічыць яе ні за што, малодшы сынок пакуль тупенькі, але любячы). Муж казёл, праца дрэнная.
Або 2) Націск на жаль: маці-адзіночка са злымі дзецьмі, ад якіх адно ліха, жыве ў сваякоў, якія яе ненавідзяць. |
2. Развіццё пазітыўнага дзеяння. | Нас знаёмяць з марай спартсмена, паказваюць, як ён старанна трэнуецца на кошках наперакор незадаволенасці ды кпінам усіх, хто яго акружае. | Выпадкова жанчына сустракае мужчыну з каменным падбародкам і вачамі добрымі, як у Леніна. |
3. Здараецца штосьці дрэннае. | Няўдача на першых спаборніцтвах ці сварка з трэнерам/камандай, якая ставіцца да героя зняважліва. | На чорным джыпе прыязджае п’яны былы муж, б’ецца, хоча забраць дзяцей. Яго пакрывае брат, які служыць маёрам міліцыі. |
4. Герой спачатку псіхуе, але ўсё ж вырашае змагацца. | «Не, я не здамся!» | «Не, я не аддам яму дзяцей!» |
5. , . | Трэнер даруе выхадкі нашаму герою і пачынае займацца з ім з новай сілай. На экране мільгаюць кур’ёзы на трэніроўках і шматлікія перамогі на мясцовых спаборніцтвах пад натхняльную музыку. | Добры мужык аказваецца суседам/калегам, ён шмат дапамагае, ладзіць з дзецьмі і суседзямі. На вуліцы заўсёды свеціць сонца і нават дзікія жывёлы выходзяць з лесу, каб павітаць новую пару. |
6. Здараецца штосьці ВЕЛЬМІ дрэннае. | Напярэдадні вырашальных спаборніцтваў каварныя зайздроснікі падманам напаілі нашага героя півам з дымедролам і пургенам ды зачынілі ў тамбуры цягніка «Солт-Лэйк-Сіці — Лынтупы».
Ну ці проста траўма. |
У хату завальваецца былы муж з ліпавай пастановай пра тое, што ён можа забраць дзяцей.
Добрага мужыка садзяць за краты па непраўдзівым абвінавачанні. У гераіні знаходзяць невылечную хваробу. |
7. Пералом і перамога. | Героя вызваляе галубка, якую ён выгадаў 10 гадоў таму, калі яна выпала з гнязда і зламала крыло. Потым негледзячы на забарону ўрачэй герой устае на ногі і з упартасцю Тэрмінатара ідзе да месца правядзення спаборніцтваў. Ён урываецца ў залу за секунду да дыскваліфікацыі за няяўку і дэманструе выдатны вынік у запаволенай здымцы. Вы толькі ўявіце, як недарэчна гэта выглядала б без слоў-мо ды пафаснай музыкі: зайшоў, патаптаўся, потым штангу падняў і ўсё — хэпі энд. | За гераіню і яе новага любага заступаюцца сваякі, якія да гэтага моманту ўжо перавыхаваліся, а таксама ўсе жыхары сяла. Яны раз і назаўжды выганяюць былога мужа, яго браткоў і пярэваратня ў пагонах.
Невылечная хвароба адыходзіць, бо не можа нічога супрацьставіць сіле кахання. |
Можа, у 80-е гэта было цікава, але зараз я не магу зразумець, хто гэта глядзіць. Вы скажаце: «Дзеці і падлеткі, якім патрэбны прыклад для пераймання». А я адкажу, што, па-першае, я ў гэта не веру — не веру, што фільм можа сур’езна натхніць чалавека на штосьці значнае, тым больш такі фальшывы і карыкатурны. Па-другое, калі мы возьмем для прыкладу «Эддзі “Арол”», то незразумела, чаму ў дзіцячым фільме трэнер увесь час бухае, а да галоўнага героя дамагаецца нейкая кабета.
Я думаў накінуць гэтаму фільму адзін-два балы за тое, што ён заснаваны на рэальных падзеях. Вось толькі прачытаўшы пару артыкулаў па тэме, я стаў ненавідзець яго яшчэ больш. Як кажуць самі стваральнікі, ад рэальнай гісторыі там 10-15%, прытым сапраўдная гісторыя значна цікавей за тое, што навыдумлялі сцэнарысты. У пратаганіста сапраўды заўважна імкненне да мэты і падзеі на шляху да яе былі незвычайныя. А ў кіно нам паказалі проста гламурную адрыжку пра нейкага дэбілаватага мальца, які стаў вядомы дзякуючы збегу акалічнасцей і крыўлянням. Ніякага суперажывання да яго я не адчуў, наадварот, ўвесь час яму хацелася ўляпіць. Добра, магчыма, гэта мая асабістая трагедыя, але напаследак я б хацеў даць дзве парады.
. , , , . Увесь сюжэт як на далоні.
К, , . .
Пакінуць каментарый