Выпадае, што аднаго-двух скрыншотаў гульні дастаткова каб зразумець «Гэта маё. Бяру!» Хай я не сачу за навінкамі на Kickstarter, але з кожным днём усё мацней упэўніваюся ў тым, што краўдфандынг — гэта палачка-выручалачка для для індзі-распрацоўшчыкаў і выратавальны круг для гульнёвай індустрыі. Восенню мінулага года сем з лішкам сотняў гульцоў так жа, як я зараз, проста паверылі ў «ноўнейм» студыю і ўлажылі грошы ў распрацоўку праекта, аб якім амаль нічога не было вядома. Яны кіраваліся тым жа самым пачуццём: «Гэта мая тэма». У выніку ўжо вясной мы атрымалі якасную самабытную гулью, выкананую ў цудоўным візуальным стыле.

У казачаным свеце Highlands людзі жывуць на астравах, але не звычайных, а лунаючых высока ў нябёсах. Здаецца, якая розніца з пункту гледжання гульнёвага працэссу, вада навокал цябе або нябёсы? Але менавіта ў такіх нюансах і змяшчаецца дух і атмасфера гульні — тое, што ў канчатковым выніку і вызначае яе файнасць. Можна казаць, што ідэя лятучых гарадоў не новая — узяць напрыклад Калумбію з Bioshock Infinite, але, ліха мяне бяры, вы толькі паглядзіце на гэтыя скрыншоты — гэта ж стымпанк у чыстым выглядзе! Архітэктура, знешні выгляд персанажаў, іхняя зброя — ўсё гэта прароблена ды прамалёвана з бясконцай любоўю. Такога не можа быць зашмат!

Highlands_05
Highlands_02
Highlands_01
Highlands_04
Highlands_03

 

Як і належыць казке, сюжэт гульні просты ды наіўны. У мірныя валоданні Дома Арыслаан уварвалася войска робатаў-інсектоідаў і бязлістасных наёмнікаў. Мы павінны дапамагчы маладым асобам каралеўскай сям’і арганізаваць супраціўленне ды вытурыць захопнікаў з роднай зямлі. Нечакана, але такі немудрагелісты сюжэт выглядае дастаткова свежым на фоне пастаянных заляцанняў да цёмнага боку ў сучасных гульнях. Калісьці гуляць за сацыяпатаў, паўзлачынцаў ды простых псіхаў было забаўна, але зараз гэта стала паўсюднай практыкай, у якой няма месца для класічнага супрацьстаяння дабра і зла. Дык вось сачыць за няхітрым сюжэтам у Highlands даволі цікава, калі зразумела дазваляе валоданне англійскай мовай. З другога боку, нават калі прапускаць усе дыялогі, сутнасць апавядання не губляецца дзякуючы стыльным арт-устаўкам паміж главамі.

Геймплэй прадстаўляе сабой сыстэму Risk з някепскай RPG-прыбудовай. Замест войскаў у нашым веданні ёсць каманда з асноўных ды другарадных герояў, у кожнага з якіх ёсць клас, зброя ды дапаможны прадмет. Замест падмацаванняў — павшэнне характырыстык ды вывучэнне новых умельстваў галоўнымі героямі. Персанажы рухаюцца па мапе, захопліваюць рэсурсы, робяць зброю і прадметы, стрымліваюць ворага на адных напрамках, ды працісківаюцца праз яго абарону на іншых. Такім чынам, вядомая многім стратэгам ды настольшчыкам перегонка лічбаў па гульнёваму полю апрынулася ў прыгожую RPG абалонку. Цудоўна, што такое смелае пераасэнсаванне класікі выпала на рэдкасць удалым. Не ведаю, колькі было патрэбна тэстаў і патчэй, але к таму моманту, калі я праходзіў гульню, баланс быў ужо практычна ідэальным. І калі нармальны узровень складанасці не выклікаў цяжкасцяў, то на максімальным прыходзіцца разлічваць кожны крок і ўжываць увесь арсенал умельстваў і зброі.

Увогуле гульня даволі кароткая: усяго 8 глаў, улічваючы пралог. Але трэба адзначыць, што заканчваецца яна своечасова — якраз тады, калі пачынае дакучаць. Тым не меньш, я спадзяюся на хуткі выхад працягу, каб з задавальненнем вярнуцца ў дзіўны свет лятучых астравоў.