Ёсць такое непрыемнае пачуццё, калі тое, што ты шануеш раптоўна робіцца агульнадаступным. Вось варышся ты памаленьку ў якой-небудзь вузкай тэме, напрыклад, чытаеш Толкіна, а потым БАЦ — Пітэр Джэксан здымае свой блакбастэр і ўпускае шматлікую чараду ў твой агарод. Ты быў членам субкультуры, носьбітам таемных ведаў, а зараз імі валодае кожная кухарка. Дакладней лічыць, што валодае і не сароміцца гэта дэманстраваць. І ты можыш колі хочаш халіварыць на форумах і ў сацсетках, даказваць, які ты алдфаг, біць фейспалмы, але далей будзе толькі горш: гэтая лавіна інтарэсу сыйдзе, а ты застанешся. Застанешся рэтраградам. «Что? Властелин колец? Ааа… там, где этот гном с кольцом… МАЯ ПРЕЛЕСТЬ!Ахахаха! Ты, что не знал, это ж по книжке для детей снято! Посмотри лучше «Игру престолов» — ВОТ ЭТО ОХУ-НО!»

Рис. 1

Мал. 1

Вядома, недарэчна лічыць той ці іншы прадукт масавай культуры сваім уласным, хай то будзе кніга, фільм або гульня, але ад гэтага непрыемнага пачуцця складана пазбавіца. Прыкрасць? Крыўда? Рэўнасць? Так, хутчэй за ўсё рэўнасць. Гэта ж ТВАЯ прывілея глядзець, цешыцца, фанацець і галоўнае адукоўваць сваё наваколле. А тут як атрымліваецца? Усе ў абход цябе ўвайшлі ў твой храм ды перавярнуліся, і ты ўжо са сваімі пропаведзямі нікому і не патрэбны. Больш за тое, цяпер ты ўжо і не прапаведнік, а адзіночны голас са шматтысячнага натоўпу, што славіць голага караля. Стоп! А чаму голага? Усё ж у парадку было! І вось тут мы звернемся да тэмы размовы — фільма «Шалёны Макс: Дарога лютасці».

Я не магу назваць сябе заўзятым фанатам дызельпанку. Так, была старая трылогія пра Шалёнага Макса, быў Fallout, быў Red Alert, былі Crimson Skies ды «Нябесны капітан»… Bioshock урэшце рэшт. Але так уж штоб фанат — не, занадта розныя прадукты культуры адносяць да гэтага жанру.

Тым не меньш, «Дарогу лютасці» я чакаў з самага анонса і адправіўся ў кінатэатр у першы жа дзень паказу. Не буду крывіць душой: глядзець было цікава, экраннае дзеянне захапіла з першых хвілін і бла, бла, бла <сюды магчыма ўставіць ўсё тое, што вы чыталі ў сотнях хвалебных рэцензій да гэтай стужкі>.

Як толькі ўключылі святло, мой сусед, ўставаючы с месц, усклікнул нешта накшталт: «ЭТО МЕГАОХУ-НО! Завтра пойду ещё раз!» Я паціснуў плячамі. У той жа вечар інтэрнет выбухнуў зробленнымі на скорую руку рэцензіямі, сутнасць якіх зводзіцца да аднаго (глядзі малюнак 1). Пачалося!

Mad max poster

З 1979 з душой

Можна доўга растлумачваць, што такое шэдэўр кіно і чаму «Шалёны Макс: Дарога лютасці» ім не з’яўляецца, але ўсе доказы за ды супраць зводзяцца да аднаго пытання: чым для вас перш за ўсё з’яўляецца кіно — забавай ці мастацтвам? Калі вам хоць трошкі падабаецца постапакаліпсіс, то с функцыяй забавы фільм спраўляецца, хаця вуші нулявога сюжэту сур’ёзна псуюць уражанне думаючаму глядачу. А вось з мастацтвам зусім не склалася. Ідэі ў фільма няма. А адсутнасць ідэі, нібы адсутнасць падмурка абрушвае, абессэнсоўвае ўсё астатняе: гонкі туды-сюды пад акампанемент шумных спецэффектаў, смелых трукаў ды гратэскных вобразаў. У 1980-я гэтага было дастаткова, але зараз нават абывацель патрабуе няхай банальнай, але ўсё ж такі маралі: беражы сваіх блізкіх, ахоўвай прыроду, не звязвайся з дрэннымі людзьмі дзеля спрэчнай выгады і г.д. Нават у першым «Шалёным Максе» быў больш-менш стройны сюжэт з завязкай, саспенсам, кульмінацыяй і развязкай. У «Дароге лютасці» такога няма, яна па сутнцасці з’яўляецца рэмейкам. «Воіна дарогі». І калі тэхнічная частка ў выглядзе рэквізіту, грыму, трукаў, спецэффектаў зрабіла значны крок наперад, то сюжэтна-ідэйная (і без таго слабая) — назад.

«Что ты прицепился к сюжету? Нет здесь никакой морали! Это всё БЕЗУМИЕ!» — хорам адказваюць на нямногія негатэўныя водзывы новаспечаныя фанаты. Прашу вас, шалёныя тут хіба только рэйдэры. Астатнія, за выключэннем галоўнага антаганіста, проста дурныя. Не буду ўдавацца ў падрабязнасці, скажу толькі наступнае: тое, што фільм «в сто раз круче форсажей и мстителей» не робіць яго шэдэўрам. І з якой пары ўвогуле фарсажы сталі меркай якасці кіно? «Шалёны Макс: Дарога лютасці» —моцны, выдатны баявік, але людзі пачалі вельмі часта ўпадаць у крайнаці і ўзводзіць у абсалют тое, што хоць крыху вызначаецца з агульнай карціны. Працуэ гэта толькі на шкоду.