Ніколі ў жыцці я не суваўся у кансольныя халівары, але маё вяртанне да пакрытага пылам кампутара дзеля Total War: Warhammer апынулася настолькі феерычным, што я не магу гэтым не падзяліцца.
Вось кароткае апісанне майго мінулага вечара:
- Прынёс гульню, распакаваў.
- Актываваў яе ў Steam.
- Пасмяяўся над трыма дыскамі і адсутнасцю нармальнага лончара.
- Устанавіў гульню з дыскаў.
- Пасля ўстаноўкі Steam дапампаваў яшчэ 4 ГБ.
- Запускаю гульню праз лончар. Праграма згортваецца і не хоча разгортвацца. Кліканне і табанне не дапамагае.
- Паціснуў плячамі і вырашыў абнавіць драйверы.
- Nvidia GeForce Experience патрабуе абнаўлення. Ціскаю абнавіць.
- Збой абнаўлення. Патрабуецца абнаўленне Microsoft .NET Framework.
- Тады вырашыў спампаваць драйверы праз сайт Nvidia.
- Не атрымалася. Патрабуецца абнаўленне Java. Значок Java у трэі не працуе.
- Іду на сайт Java. Устаноўка немагчыма — несумяшчальнасць з браўзэрам Chrome.
- Адкрыў Firefox, спампаваў і ўстанавіў новую Java.
- Нарэшце, дзякуючы абноўленай Java спампаваў і ўстанавіў драйверы.
- Гульня па-ранейшаму не запускаецца.
- Звяртаюся да крайніх мераў: перазапускаю кампутар.
- Гульня запускаецца ў акне. Як толькі я спрабую яе разгарнуць на ўвесь экран, яна згортваецца і зноў адмаўляецца разгарнуцца.
- Ізноў крайнія меры: Дыспетчар задач — Пераключыццацца на задачу.
- Гульня, нарэшце, разгортваецца, але ў нейкай страшнай разроснасці. Я не дыхаю: трэба пратрымацца да галоўнага меню.
- У галоўным меню дрыжачымі рукамі выстаўляю разрознасць і іншыя налады. Прымяніць. Працуе… А за акном ужо цёмна.
Комп у мяне трохгадовай даўнасці. Па цяперашніх мерках, вядома, не топавы, але такой знявагі з ім я яшчэ не ведаў.
Пакінуць каментарый