Калі стужка «Праметэй» выйшла у пракат, я не ведаў пра яе нічога. Я проста ішоў па вуліцы і мяне зацікавіла каменная галава на афішы, пад якой дробным шрыфтам было адзначана, што рэжысёрам з’яўляецца Рыдлі Скот. Каб не сапсаваць уражанне, я знарок не стаў даведвацца пра гэты фільм (добрая практыка, якой я карыстаюся з таго часу) і прыемным летнім вечарам накіраваўся з сябрам у кіно фактычна наўздагад.

Прайшло амаль тры гады і зараз напэўна ужо няма сэнсу аналізаваць фільм. Адзначу толькі, што негледзячы на недахопы «Праметэй» мне вельмі запомніўся: пустынныя краявіды LV-223, вялізныя касмічныя караблі змрочныя катакомбы — усё гэта зрабіла на мяне вялікае уражанне. Галоўная праблема фільма ў тым, што для аматараў жахаў ён аказаўся зусім не страшным, а для паклоннікаў навуковай фантастыкі — занадта шаблонным і нават тупым. Тым не меньш, з сэтынгам там усё ў парадку, а мінавіта гэта я і шаную больш за ўсё, як у гульнях, так і ў кіно.

У 2016 годзе на экраны павінен выйсці працяг стужкі, які я хутчэй чакаю, чым не. Каб аблегчыць гэтае чаканне выдавецтва «Белый Единорог» надрукавала тэматычны комікс. Прадукцыя такого кшталту вельмі рэдка выдаецца на рускай мове і яшчэ радчэй дабіраецца да нашых прылаўкаў, таму я вырашыў падтрымаць гэту ініцыатыву рублём, тым больш што выданне атрымалася якасным. Калі я ўзяў у рукі «Праметэй: агонь і камень», то ў меня адразу з’явілася жаданне яго набыць: прыгожая вокладка, выдатныя ілюстрацыі, якасная глянцавая папера, а які пах… На адваротным баку вокладкі надрукавана цэна 420 расійскіх рублёў (прыблізна 7 долараў), але законаў рынку ніхто не адмяняў, таму комікс абыйшоўся мне даражэй — я аддаў за яго 12 баксаў у пераліку.

PMTFS_1PMTFS_2
 

Прыйшоўшы дадому і зручна ўстроіўшыся на канапе, я ўважліва разглядзеў вокладку. Апынулася, што «Агонь і камень» — гэта назва цыклу з чатырох частак. Я трымаў у руках першую частку, а тры іншыя распавядаюць аб астатніх складальніках красоверу: «Чужынцы», «Чужынец супраць Драпежніка», «Драпежнік» — усе яны павінны быць надрукаваны ў недалёкай будучыні.

Я не засякаў час, але па маім адчуванням, удумлівае чытанне з уважлівым разгляданнем усіх іллюстрацый заняла ў меня каля адной гадзіны. Шчыра кажучы, я не ведаю многа гэта ці мала, але на большае я і не разлічваў. На жаль я павінен паведаміць, што ілюстрацыі — гэта амаль што адзіная каштоўнасць комікса. Яны зроблены вельмі якасна з поўным захоўваннем антуражу і дынамікі адбываючагася. І гэта ўлічваючы той факт, што некаторыя вобразы — гэта плён асабістай працы мастака, а не звычайная пермалёўка істот і персанажаў з фільмаў. У пацвярджэнне гэтаму ў канцы комікса ёсць некалькі старонак з эскізамі і каментарыямі аўтара ілюстрацый. На жаль, ўсё прыемнае на гэтым заканчваецца.

Сюжэт распавядае а падзеях, адбыўшыхся пасля фільма «Праметэй», але звязаны з нім няўдала. Для тых, хто глядзеў кіно, інфармацыі тут мала: дзеянне здаецца і ходзіць кругом ды навокал вядомых падзей, але ніяк іх не раскрывае. А для тых, хто ўвогуле «не ў тэме», комікс наўрад ці будзе зразумелым і цікавым. Але горш за ўсё тое, што сюжэт увабраў у сабе ўсе клішэ і недахопы арігінальнай стужкі. Ну, вы памятаеце ўсе гэтыя геніальныя хады, так? «Нешта душнавата ў гэтым іншапланетным маўзалеі здыму-ка шлем!» або «Ммм… дзіўная чорная іншапланетная вадкасць… трэба дабавіць яе ў чай гэтаму хлопцу!» Тут прыкладна тое ж самае. Логіку учынкаў усачыць цяжка, персанажы загінаюць раней, чым чытач паспявае іх запомніць. Апошняй лыжкай дзёгцю з’яўляецца кепская лакалізацыя. Па прычыне даслоўнага перекладу некаторыя рэплікі не зусім зразумелыя. Тое ж самае тычыццыа і гукаў. Напрыклад, вінтоўка якая страляе з гукам «Бракка-бракка-бракка». Здаецца, дробязі, але ўсё ж такі…

Калі задацца мэтай, ад «Агня і камня» можна каменя на камені не пакінуць, але ў такіх выпадках я імкнуся звяртаць увагу на удалых момантах. Я проста не бачу сэнсу разбіраць па костачках недахопы — агульнае ўражанне пасля чытання ўсё роўна страноўчае.