Губернатар — гэта, бадай што, самая адыёзная фігура комікса і тэлесерыяла «Хадзячыя мерцвякі», таму нядзіўна, што першая кніжная спін-офф серыя прысвечана менавіта яму. Аматараў франшызы не можа не цешыць тое, што кнігі пішуцца пад чулым кіраўніцтвам галоўнага яе ідэолага Роберта Кіркмана. Непасрэдным аўтарам тэкстаў з’яўляецца Джэй Банансінга, дагэтуль невядомы шырокаму чытачу.

Усім, хто прыглядаецца да «Узыходжання Губернатара», перш за ўсё трэба ведаць дзве рэчы:

Па-першае. «Узыходжанне Губернатара» — першая частка трылогіі пра яго. За ней ідзе «Дарога ў Вудбері». А трэцяя частка складаецца з двух кніг. Але трэба аддаць аўтару належнае, «Узыходжанне» — больш-менш самастойнае і не спыняецца на паўслове, хаця і схіляе да пошуку працяга.

Па-другое. Кніжная серыя грунтуецца на коміксе, а не серыяле. Вядома, калі мы разглядаем менавіта фігуру Губернатара, то гэта не мае вялікага значэння, але ў другой кнізе разыходжанне ў сюжэце становіцца кардынальным.

Ёсць яшчэ адзін характэрны ўзор. Ва «Узыходжанні» мае месца адзін эпізод, які таксама быў паказаны і ў серыяле, але з удзелам іншых герояў. Калі чытач знаёмы толькі с тэлеверсіяй і не ведае, что ў Амерыке кніга выйшла ДА серыяла, то, напэўна, палічыць гэта за крызіс ідэй аўтара.

Па прычыне падзелу на тэле- і коміксавую версіі сусвет Walking Dead вельмі заблытаны, але кнігі гэта не кранулася. Падчас чытання вам не прыйдзецца запамінаць цэлы шэраг невыразных персанажэй, меркуючы, ці дажывуць яны да канца, або будуць з’едзеныя ўжо на наступнай старонцы. Галоўныя дзеючыя асобы з’яўляюцца ўжо ў першай главе, і нам застаецца толькі рухацца следам за імі па спустошанай зомбі-апакаліпсісам Джорджыі.

Палажыўшы руку на сэрца, прыгоды атрымаліся так сабе. Здаецца, усё вытрымана ў духе франшызы, але нешта не клеіцца. Спачатку я лічыў, што прычына ў адсуднасці спачування глаўным героям — усе яны малапрыемныя асобы, уключаючы бесталковую дзяўчынку Пэні (хаця тут як раз нічога дзіўнага няма: у маём асабістым хіт-парадзе самых раздражняльных рэчаў у Walking Dead дзеці ўпэўнена замацаваліся на першым месцы). Але потым я зразумеў, што не магу атрымаць здавальнення ад чытання, таму што проста ведаю, чым усё скончыцца. І пытанне ўсёй кнігі только адзінае: «Як усё прыйдзе да таго, што я ўжо ведаю?» Так, гэта хвароба ўсіх прыквелаў. Так, гэта было зразумела з самага пачатку. Так, я ведаў, на што ішоў. Але і ігнараваць гэту кнігу я таксама не мог.

У выніку забава атрымалася «на тры балы». Напісана някепска, пераклад таксама не благі, але раз за разам паглыбляцца ў свет, дзе адні непрыемныя людзі пакутуюць ад зомбі ды іншых непрыемных людзей, асаблівага жадання няма. З іншага боку, чытаецца кніга лёгка і хутка, так што калі уж пачалі, то напэўна варта дачытаць. Бо фінал пралівае святло на адзін момант у гісторыі Губернатара, які азадачыў гледачоў серыяла, і ў выніку так і застаўся без тлумачэння.

Чытайце таксама: