Ніколі не разумеў людзей, якія ходзяць у кінатэатр на гістарычныя драмы, а потом скардзяцца: «нудна», «ледзь вытрымалі», «усё праспаў» і гэтак далей. Хіба гэта не дзіўна? Мне здаецца, што ўсяго тры радкі даюць поўнае разуменне, чаго варта чакаць ад фільма: «жанр», «анатацыя» і «бюджэт». «Шукальнік вады» не з’яўляецца выключэннем. Для большасці людзей падобныя стужкі былі і будуць нуднай балбатнёй на фоне гістарычных дэкарацый. Я ж убіраю такія фільмы нібы губка. Відаць, я занадта трапятліва стаўлюся да гісторыі.

Завязка фільма ўжо выклікае інтрыгу: у 1919 годзе аўстралійскі фермер накіроўваецца на Галіпалі, дзе чатыры гады таму падчас няўудалай ваеннай аперацыі загінулі яго сыны. Звычайна ў кіно паказываюць вайну або мірнае жыццё на фоне вайны. Тут жа вайна мінула і прыйшоў час збіраць камяні, мімаходам каючыся за сваі ўчынкі. «Шукальнік вады» носіць антываенны характар і ўздымае шэраг класічных пытанняў. Галоўная праблема ў тым, што разбіраюцца яны вельмі павярхоўна. Можна сказаць, што стужцы не хапае глыбіні і трагізму, які стаў цяпер амаль не асноўным атрыбутам «разумнага» і оскараноснага кіно. З гэтым можна пагадзіцца, але трэба разумець, што ў шншым выпадку гэта была бы зусім іншая гісторыя і зусім іншая ніша.

Каб правільна ўлажыць «Шукальніка вады» на палічку ў сваёй галаве, яго трэба ацэньваць не как слабенькую драму з амбіцыйнымі замашкамі, а як кіно старой школы, пераважна для жаночай аўдыторыі. Тут ёсць усё для гэтага: злёгку пастарэлы, але ўсебакова страноўчы Расэл Кроў, трагічная і любоўная лініі, таямнічы ўсход і някепскія экшн-сцэны. Канцоўка таксама выдатна ўпісваецца ў вобраз меладрамы 90-х гадоў.

Негледзячы на мноства клішэ фільм мне спадабаўся. Глядзіцца лёгка і на адным дыханні. Касцюмы і краявіды радуюць, атмасфера адчуваецца, таму, што адбываецца на экране верыш. Добрая гістарычная стужка і ўдалы рэжысёрскі дэбют Расэла Кроў.